Экскурсія ў музей Дугі Струвэ
30 мая 2016 г. музей Дугі Струвэ ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Гальшаны наведалі выкладчыкі кафедры геадэзіі і картаграфіі і студэнты 2 курса Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Госці пазнаёміліся з ідэяй стварэння музея Дугі Струвэ “Дуга, якая аб’ядноўвае народы і культуры”, яго мэтай – зборам інфармацыі па гісторыі вымярэння Дугі Струвэ, яе галоўных заснавальніках В.Струвэ, К.Тэнэра, Ю.Ходзькі, звестках пра краіны і мясцовасці, народы, дзе знаходзяцца пункты геадэзічнай Дугі Струвэ. Даведаліся аб становішчы пунктаў Дугі. Пасля музея ўдзельнікі экскурсіі наведалі адзін з пунктаў Дугі Струвэ – пункт “Тупішкі”.