18 красавіка ў ГБ №1 прайшоў Дзень духоўнай кнігі “Духоўныя кнігі – кнігі аб галоўным”. На літаратурных выставах “Праз кнігу да духоўнага адраджэння” і “Дарога да храма” былі прадстаўлены кнігі рэлігійна-духоўнай тэматыкі, як мастацкія, так і навукова-папулярныя.

Увагу ўсіх наведвальнікаў бібліятэкары перш за ўсё звярталі на гэтыя выданні: старэйшым прапаноўвалі пачытаць, маленькім – чыталі ўслых апавяданні, казкі, у цэнтры ўвагі якіх былі рэлігійныя персанажы.