Пясняр палескага краю
6 лютага сельская бібліятэка аг.Станцыя Ашмяны з нагоды 100-гадовага юбілею Народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа запрасіла чытачоў у літаратурную гасцёўню “Пясняр палескага краю”. Пасля кароткага расповеду бібліятэкара аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, больш падрабязна астанавіліся на “Палескай хроніцы”, якая ўключае 3 раманы: “Людзі на балоце”, “Подых навальніцы”, “Завеі, снежань”. Чыталіся ўрыўкі з першай кнігі трылогіі: апісанне ўнікальнай прыроды Палесся, бытавыя сцэны. У форме тэатралізацыі па ролях прачыталі сустрэчу Васіля і Ганны. Кожны выказаўся аб тым, чым уразіла яго асабіста кніга таленавітага пісьменніка І.Мележа.