Як захаваць жыццё і здароўе
22 студзеня ў сельскай бібліятэцы аг.Гальшаны сабраліся людзі старэйшага пакалення на гадзіну парад “Як захаваць жыццё і здароўе”. Прагледзілі і абмеркавалі відэаролікі “Сакрэты здароўя і даўгалецця”, “Жыццё на пенсіі. Здаровы лад жыцця”. Падзяліліся парадамі па ахове здароўя, захаванні жыцця з асабістага вопыту. Выканалі заданні, якія спрыяюць развіццю памяці. Быў зроблены агляд літаратуры па здароваму ладу жыцця.