20 студзеня чытачы сельскай бібліятэкі аг.Гальшаны прынялі ўдзел у Міжнароднай акцыі “Сэлфі ў музеі". Наведвальнікаў запрасілі ў музей Дугі Струвэ, які дзейнічае ў бібліятэцы, каб на фоне экспанатаў выканаць сэлфі. Штогод, пачынаючы з 2014 года, у трэцюю сераду студзеня, у музеях свету праводзіцца сэлфі, што спрыяе распаўсюджванню і папулярызацыі музейнай дзейнасці і дасведчанасці насельніцтва аб экспанатах, якія захоўваюцца ў музеі.