У рамках рэспубліканскай акцыі "Сямейнае чытанне" і абласной "Чытаем разам з дзецьмі", абвешчанай на перыяд са студзеня па май 2016 года, у бібліятэках ДУК "Ашмянская раённая бібліятэка" з пачатку года праведзены шэраг мерапрыемстваў, якія садзейнічаюць папулярызацыі сямейнага чытання, ўмацаванню выхаваўчай ролі і значнасці кнігі: дні сямейнага чытання "Чытаю я, чытае ўся мая сям'я" (3-я субота кожнага месяца) – гарадская бібліятэка №1 г.Ашмяны; пасяджэнне клуба "Сям'я" сельскай бібліятэкі аг.Гальшаны “Кніга ў жыцці маей сям'і”; літаратурная гасцёўня клуба "Свет сям'я і" сельскай бібліятэкі. в.Будзёнаўка «Давайте знакомиться – книжная страна!» і інш.
Актыўна ўключыліся ў акцыю чытаючыя сем'і дзіцячай раённай бібліятэкі г.Ашмяны. Тут у большасці выпадкаў будучых маленькіх чытачоў прыводзяць у бібліятэку бацькі, якія і ў далейшым наведваюць яе разам. Таму ў пачатку года бібліятэка аб'явіла конкурс “Самая актыўная чытаючая сям'я”. Вынікі конкурсу падводзіліся на заключным этапе акцыі “Сямейнае чытанне”, прымеркаванае да Дня сям'і. Мерапрыемства праходзіла ў форме літаратурнай гасцёўні “Самае галоўнае слова – сям'я” 13 мая. Удзельнікамі літаратурнай гасцёўні былі сем'і Коржовых: тата, мама і дзеці Захар, Мірон, Ульяна; Зышчык: бацькі і дачка Іна; Вінцаловіч: тата, мама і дачка Цветана; Кумпіцкія з сынам Ягорам; Шыманскія з дочкамі Дашай і Кацяй; Лабачэўскія з дачкой Лізай; Лазарчык з дачкой Вікторыяй; Чудзілоўскія: мама з дачкой Сашай і бабуля.
Дзеці чыталі вершы пра маму і тату, разам з бацькамі адказвалі на пытанні конкурсу “Літаратурнае асарці”, удзельнічалі ў бяспройгрышнай латарэі, а Захар і Мірон Каржовы прадэманстравалі сваё майстэрства ігры на гітары.
У канцы загадчыца бібліятэкай Галіна Гардзей і вядучыя Марыя Свірская і Святлана Красоўская ўручылі сем'ям-удзельнікам граматы “За актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Сямейнае чытанне” і “букецікі” з цукерак.
Таксама на мерапрыемстве загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ашмянскай раённай бібліятэкі Святлана Галінская падвяла вынікі акцыі-апытання “Любімыя кнігі маёй сям'і”, якая праводзілася ў Ашмянскай раённай бібліятэцы з пачатку года. Па выніках акцыі-апытання любімымі кнігамі з'яўляюцца нестарэючыя творы класікаў: У. Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”, Я. Коласа “Новая зямля”, Л. Талстога “Вайна і мір”, В. Катаева “Сын палка” і інш.
Заключным этапам мерапрыемства стала агульнае фота на памяць.