Ашмяны – любімы куточак маёй краіны
5 студзеня сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы для дзяцей са школьнага лагера ДУА “Крэйванцаўскі ВПК яслі-сад – базавай школа” правяла краязнаўчы ўрок “Ашмяны – любімы куточак маёй краіны”, прымеркаваны да 680-годдзя з часу ўпамінання ў “Хроніцы літоўскай і жамойцкай” горада Ашмяны . Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй горада, традыцыямі, з таямніцамі ашмянскай зямлі, даведаліся пра знакамітых людзей Ашмяншчыны і лепшых людзей раёна, якім прысуджаецца званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны” – сярод якіх і нашы землякі: Дэпутат Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Клінцэвіч Франц Адамавіч і жыхар нашай вёскі Баркоўскі Часлаў-Сцяпан Восіпавіч. З задавальненнем прагледзілі відэафільм «Приграничный город Ошмяны».