Калядкі – вясёлыя святкі
Напярэдадні свята Ражаства Хрыстова 23 снежня сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны сумесна з АКіВЧ запрасілі на сямейна-духоўную сустрэчу “Калядкі – вясёлыя святкі” людзей старэйшага ўзросту, унукаў і іх бацькоў. Падчас мерапрыемства, як заўсёды, была прадстаўлена выстава літаратуры “В ожидании Рождественского чуда...”. Не засталіся без увагі кнігі і часопісы, прапанаваныя чытачам. З вялікай увагай слухалі аб гісторыі нараджэння Езуса. Госці мерапрыемства з задавальненнем сустрэлі ксяндза Яна касцёла імя Святога Міхаіла, які вельмі цікава і падрабязна расказаў, як павінны святкавацца Каляды ў кожнай сям'і, і павіншаваў з надыходзячым святам. Кожны с прысутных атрымаў памятку “Абрады вігілійнай вячэры”. Цудоўныя віншавальныя радкі з вершаў таксама прагучалі на сустрэчы. Напрыканцы мерапрыемства удзельнікі паглядзелі відэафільм “Детям о Рождестве”.