Прадметы мілай даўніны
19 снежня юныя чытачы сельскай бібліятэкі аг.Крэйванцы разам з бібліятэкарам адправіліся ў этнаграфічнае падарожжа “Прадметы мілай даўніны”. Бібліятэкар не толькі пазнаёміла дзяцей з гісторыяй стварэння этнаграфічнага кутка, але і расказала шмат цікавага пра розныя экспанаты – прадметы дамашняга ўжытку ранейшых часоў: гліняны посуд, прылады для прасавання бялізны, калаўрот і інш.