Любімыя паэтычныя радкі
20 снежня чытачы старэйшага пакалення сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны сталі ўдзельнікамі гадзіны паэзіі “Любімыя паэтычныя радкі”. Госці адзначылі значную ролю паэзіі ў духоўным развіцці чалавека, падзяліліся ўспамінамі аб тым, як у іх жыццё ўвайшлі вершы, распавялі пра любімых паэтаў, прачыталі паэтычныя радкі, прагледзелі відэаролікі з чытаннем вершаў. Валянціна Сцяпанаўна Лабуніна прынесла на сустрэчу дзённікі з запісамі любімых вершаў, зробленымі яшчэ ў юнацтве, з замалёўкамі бібліятэкі і іншых будынкаў з першага месца сваёй працы з – в. Каменны Лог (у гэтым таксама ёсць своеасаблівая паэзія пачуццяў). Гэтыя ўспаміны Валянціны Сцяпанаўны абудзілі і ў іншых удзельнікаў сустрэчы жаданне падзяліцца “паэзіяй мінулага”. Светлая ціхая музыка спрыяла душэўнай цеплыні сустрэчы. Гадзіна паэзіі пераросла у дыялог-адкрыццё, якая доўжылася некалькі гадзін.