Шчасце тваё закон беражэ
10 снежня адзначаўся Дзень правоў чалавека. У сельскай бібліятэцы аг.Кальчуны да гэтага дня быў падрыхтаваны літаратурны агляд-кансультацыя "Шчасце тваё закон беражэ". Чытачы, як дарослыя так і падлеткі, мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай і артыкуламі з газет і часопісаў па дадзенай тэме. Багаты інфармацыйны матэрыял сабраны ў папцы па прававому выхаванню дзяцей і падлеткаў, які быў прадстаўлены на прававой выставе. Падчас прагляду літаратуры чытачы адказалі на пытанні міні-віктарыны "Твае правы і абавязкі", паўдзельнічалі ў бліц-апытанні “Закон і права ў паўсядзённым жыцці”. На прыкладах літаратурных герояў для малодшых дзяцей былі растлумачаны сітуацыі, калі парушаліся канстытуцыйныя правы.