Чытаем разам з ветэранам
Гарадская бібліятэка №1 г.Ашмяны падтрымала абласную акцыю “Чытаем разам”. 3 мая адбылася літаратурная вечарына-сустрэча “Кніга дапамагала ваяваць”, на якой прысутнічала ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мягкова Таццяна Сцяпанаўна. Навучэнцы старэйшых класаў гімназіі №1 і аграрна-эканамічнага каледжа, якія прыйшлі на мерапрыемства, чыталі ўрыўкі з твораў беларускіх пісьменнікаў аб вайне: В. Быкава “Альпійская балада”, С. Алексіевіч “У вайны не жаночы твар”, І. Навуменкі “Вецер у сосназ”, з кнігі “Ніколі не забудзем”. Таццяна Сцяпанаўна прачытала ўрывак з паэмы А. Куляшова “Хлопцы апошняй вайны”. Былая партызанка падзялілася ўспамінамі аб вайне, а яшчэ дадала, што ёй цяжка чытаць аб вайне, глядзець фільмы на ваенную тэматыку. “Не так усё паказваюць – не было ў нас такой жорсткасці, - гаворыць Таццяна Сцяпанаўна. Былі добрыя сяброўскія адносіны, ўзаемавыручка – апошнім сухаром гатовыя былі падзяліцца. Марадзёрамі мы ніколі не былі…”. Але, як падкрэсліла ветэран, чытаць аб вайне неабходна, каб людзі не забывалі аб жахах вайны.
Бібліятэкары аформілі кніжную выставу “Чытайце кнігі аб вайне”, падрыхтавалі відэапрэзентацыю “Дарогамі вайны”.