Чытаем разам Караткевіча
24 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка адбылося пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Літарынка” на тэму “Чытаем разам Караткевіча”, прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які пачаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву. Уладзімір Караткевіч здолеў з блескам сцвердзіць сябе ў паэзіі і мастацкай прозе, драматургіі, публіцыстыцы, крытыцы і ў дзіцячай літаратуры. Адну з казак “Жабкі і чарапаха” дзеці паглядзелі з цікавасцю. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Ён жыў Беларуссю”, прадэманстраваны відэаролік пра жыццё і творчасць паэта.