17 лістапада сельская бібліятэка аграгарадка Крэйванцы правяла PR-акцыю “Па дарогах казак”. Бібліятэкар наведала дзіцячы садок, дзе прапанавала выхаванцам папулярныя казкі. Дзеці з задавальненнем гарталі старонкі кніг, разглядалі ілюстрацыі, уважліва праслухалі казку К.Чукоўскага “Фядорына гора”.