“Творы, якія выхавалі не адно пакаленне”
12 лістапада гарадская бібліятэка г.Ашмяны прадставіла сваім чытачам кніжную выставу “Творы, якія выхавалі не адно пакаленне”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага пісьменніка Андрэя Макаёнка. Андрэй Ягоравіч Макаёнак - беларускі савецкі драматург, сцэнарыст, народны пісьменнік Беларускай ССР (1977). На экспазіцыі прапануюцца матэрыялы па творчасці, біяграфія пісьменніка, артыкулы з перыядычных выданняў, а таксама знакамітыя п'есы аўтара. Запрашаем наведаць выставу на абанеменце гарадской бібліятэкі горада Ашмяны.