Библиотека едет к вам!
1 кастрычніка ў Міжнародны дзень пажылых людзей супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” правялі бібліятэчную акцыю «Библиотека едет к вам!». У час акцыі бібліятэкары наведалі сваіх сталых чытачоў, павіншавалі іх са святам, прапанавалі абмяняць кнігі і перыёдыку, за што паважаныя наведвальнікі бібліятэкі былі вельмі ўдзячнымі за чуласць да іх і ўвагу.