Бібліятэка старэйшаму пакаленню
30 верасня да Дня сталых людзей ГУК “Ашмянская раённая бібліятэка” аформіла ў фае бібліятэкі выставу літаратуры “Бібліятэка старэйшаму пакаленню”. На выставе прадстаўлены выданні па забеспячэнню пенсійннага права, сацыяльнага права, тлумачэнне розных прававых пытанняў юрыстам. Можна таксама знайсці цікавую літаратуру пра здароўе, чым заняцца ў вольную хвіліну, мастацкія творы. Запрашаем усіх жадаючых наведаць выставу!