Осень – дивная пора
29 верасня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Жупраны для чытачоў розных узростаў адбылася прэзентацыя выставы «Осень – дивная пора», якая складаецца з трох раздзелаў: «Литературная осень» – прадстаўлены мастацкія творы А. Н. Майкава, А. С. Пушкіна, І. С. Нікіціна і іншых паэтаў; «Дары осени» – матэрыялы аб вырашчаным ураджаі, дасягненні садаводаў і агароднікаў; «Рецепты осени» – кнігі і перыядычныя выданні, у якіх даюцца рэцэпты прыгатавання розных страў. Гэты раздзел выклікаў асаблівую цікавасць у дарослай катэгорыі чытачоў. Многія з іх тут жа дзяліліся сваімі рэцэптамі і парадамі.