Мудрасці ў дамаводстве
25 верасня сельская бібліятэка аграгарадка Граўжышкі правяла чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Журавінка” на тэму “Мудрасці ў дамаводстве”. Да мерапрыемства бібліятэкар аформіла тэматычную падборку літаратуры “Карысныя парады гаспадыні”. Удзельніцы пасяджэння шчыра дзяліліся сакрэтамі прыгатавання сваіх фірмовых страў, рэцэптамі “закатак” на зіму.