11 верасня сельская бібліятэка аг.Жупраны для пажылых правяла гутарку-агляд “Аб ільготах” у рамках праекта “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”. Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з ільготамі, якімі можа карыстацца пажылы чалавек, інвалід у сферы абслугоўвання, ЖКГ, на транспарце. Потым бібліятэкар звярнула ўвагу на літаратурныя матэрыялы, прадстаўленыя на тэматычнай выставе “Пажылым аб ільготах”: заканадаўчыя дакументы, артыкулы з газет і часопісаў, у якіх ідзе гаворка пра ільготы для гэтай катэгорыі насельніцтва.