11 верасня Ашмянская раённая бібліятэка разам з дзіцячай бібліятэкай на свежым паветры арганізавалі работу бібліятэчнай пляцоўкі “Мая Беларусь”. Чытачы бібліятэк і ўсе жадаючыя мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай “Беларусь велічная і незалежная”, на якой былі прадстаўлены выданні пра веліч і моц нашай дзяржавы, яе прыгажосць і непаўторнасць. Прыцягвала ўвагу фотазона “Я люблю свой край!”, дзе кожны жадаючы мог сфатаграфавацца.