Спадчына беларускіх асветнікаў
4 верасня работнікамі сельскай бібліятэкі аграгарадка Гальшаны праведзена пазнавальная праграма “Спадчына беларускіх асветнікаў”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства. Спачатку ўдзельнікі з дапамогай прэзентацыі “Шлях друкаванага слова” пазнаёміліся з гісторыяй развіцця пісьменства на беларускай зямлі, з імёнамі асветнікаў, іх высакароднымі справамі. Затым на пляцоўцы каля бібліятэкі была праведзена віктарына “Гісторыя роднага слова”. Таксама працавала чытальная зала пад адкрытым небам, прысвечаная беларускім асветнікам.