Гэтыя кнігі ведаюць усе
3 верасня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Граўжышкі правяла для школьнікаў бібліятэчны ўрок на адкрытым паветры “Гэтыя кнігі ведаюць усе”, на якім школьнікі пазнаёміліся з кнігамі для дапытлівых. Гэта кнігі, якія ведаюць пра ўсё на свеце, нашы памочнікі: слоўнікі, энцыклапедыі, даведнікі. На мерапрыемстве прысутныя даведаліся, калі і дзе з'явіліся першыя слоўнікі, якімі яны бываюць і ў якіх выпадках мы звяртаемся да іх. Дзеці папрацавалі з арфаграфічным, тлумачальным, і іншымі слоўнікамі, самастойна знаходзілі ў іх названыя словы. Цікава было даведацца пра энцыклапедыі, якія ёсць у бібліятэцы: «Я познаю мир», «Все обо всем» і іншыя. У завяршэнне мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з даведачнай літаратурай, якая ёсць у бібліятэцы.