Край майго дзяцінства
29 жніўня ў сельскай бібліятэцы аг.Мураваная Ашмянка прайшоў краязнаўчы вечар “Край майго дзяцінства”, у рамках краязнаўчага праекта “Ашмяншчына – малая радзіма вядомых людзей”.
У кожнага з нас ёсць свой родны куточак – свая маленькая радзіма. Гэта горад альбо невялікая вёсачка, тое месца, дзе мы нарадзіліся, сказалі першае слова, пазналі першыя радасці і расчараванні.
Чытачам прыемна было пазнаёміцца з земляком, майстрам спорту па кіданню дыска Віктарам Трусам. Віктар Трус – пераможца многакратных рэспубліканскіх і міжнародных гульняў.
Вершы Анатоля Вішнеўскага “Ашмяншчына” і Пятра Шаколы “Усхваленне Радзімы” прачыталі мясцовыя школьнікі. Гучалі песні пра радзіму.