“Скарбонка гісторыі Ашмянскага раёна”
14 жніўня 2020 года ў сельскай бібліятэцы аг. Баруны прайшло пасяджэнне аматарскага аб`яднання “Карані” на тэму “Скарбонка гісторыі Ашмянскага раёна”. Удзельнікі пасяджэння змаглі даведацца адкуль пайшла назва горада, у якім годзе упершыню згадваюцца Ашмяны, якія архітэктурныя помнікі знаходзяцца на тэрыторыі Ашмянскага раёна, а таксама прадпрыемствы і арганізацыі.