Будучыню ствараем разам
1 жніўня сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны сумесна з супрацоўнікамі аддзела культуры і вольнага часу арганізавалі сустрэчу з жыхарамі вёскі Ленкаўшчына. Была праведзена інфармацыйная гадзіна “Будучыню ствараем разам”, таксама бібліятэкар прапанавала прысутным літаратуру на любы густ, а запрошаны сямейны ансамбль “Граўжанцы” падарыў добры настрой.