Кніга і газета замест цыгарэты
22 ліпеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Жупраны прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Собеседник» на тэму “Кніга і газета замест цыгарэты”. Удзельнікі гулялі ў гульню “Слоўны бой” называючы словы звязаныя са здароўем, запаўнялі анкету, стваралі антырэкламу цыгарэтам. У завяршэнні мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла падлеткаў з выданнямі аб здаровым ладзе жыцця.