Пясняр высокіх дум і глыбокіх пачуццяў
15 ліпеня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Літарынка” “Пясняр высокіх дум і глыбокіх пачуццяў”, прымеркаванае да 120-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі. Прысутным быў зачытаны верш “Пра дзеда і ўнука”, прадэманстравана прэзінтацыя пра жыццё і творчасць пісьменніка “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выкладка літаратуры “Талент і праца”.