Ад чыстага сэрца, простымі словамі
14 ліпеня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Мураваная Ашмянка арганізавала візіт-віншаванне на даму “Ад чыстага сэрца, простымі словамі”. Разам з валанцёрамі завіталі да жыхаркі вуліцы Савецкая, Радзівілкі Генуэфы Браніславаўны, каб павіншаваць яе з 80-гадовым юбілеем. Шмат добрых слоў і пажаданняў пачула ў святочны дзень Генуэфа Браніславаўна.