Мой фирменный рецепт
10 ліпеня сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны запрасіла чытачоў на гадзіну зносін «Мой фирменный рецепт». Прысутным былі прадстаўлены кулінарныя кнігі з фонду бібліятэкі, а таксама жаночыя часопісы. Госці паўдзельнічалі ў конкурсе “Тэорыя”, выканалі прыпеўкі на кулінарную тэму, адказалі на пытанні віктарыны “Што вы ведаеце пра гэтую гародніну?”. Гадзіна зносін непрыкметна праляцела за кубкам гарбаты і абменам сваімі рэцэптамі.