10 ліпеня бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Станцыя Ашмяны арганізавала пад адкрытым небам летні дворык “Пасябруй з кнігай”. Пад час мерапрыемства дзеці чыталі кнігі гарталі цікавыя часопісы. Мерапрыемства прайшло весела, прысутныя былі пад уражаннем ад таго, як цікава і незвычайна можна правесці час у бібліятэцы. Дадому дзеці сышлі з кнігамі і зарадам станоўчых эмоцый.