Скарбніца сусветнай навукі ў бібліятэцы
3 ліпеня музей Дугі Струвэ сельскай бібліятэкі аг.Гальшаны наведалі навучэнцы Мінскай гімназіі “Навацыя” з прадстаўнікамі АА“Беларускае геаграфічнае таварыства”. Для іх праведзена экскурсія “Скарбніца сусветнай навукі ў бібліятэцы”, паказаны відэафільм “Дуга Струвэ”.