Дзякуй за мір, ветэраны!
23 чэрвеня сельская бібліятэка аграгарадка Кальчуны каля помніка воінам-землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, правяла патрыятычную вахту Памяці “Дзякуй за мір, ветэраны!”, прысвечаную Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Успомнілі сваіх землякоў, якія не вярнуліся з вайны, і тых, хто прыйшоў з перамогай. Шмат пазнавальнага і цікавага даведаліся дзеці аб гераізме і мужнасці нашага народа. Гучалі песні, вершы, успаміны аб ваенных падзеях. У завяршэнне ўсклалі кветкі да помніка ў знак памяці загінуўшым землякам.