Гэты дзень мы прыбліжалі як маглі
На пляцоўцы пры ўваходзе ў сельскую бібліятэку аграгарадка Гальшаны размешчана фотавыстава “Гэты дзень мы прыбліжалі як маглі”, прымеркаваная да 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне з работ Лабунінай Валянціны Сцяпанаўны – былой загадчыцы Гальшанскай дзіцячай бібліятэкі. Фотавыстава дае магчымасць прасачыць гісторыю мерапрыемстваў ля помніка загінуўшым землякам амаль за пяцьдзесят гадоў.