З дзяцінства ў цуд
3 красавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Мураваная Ашмянка прайшоў мульт-парад “З дзяцінства ў цуд”. Увазе юных гледачоў было прадстаўлена некалькі савецкіх вясёлых і павучальных мультфільмаў. Акрамя таго дзеці сталі удзельнікамі займальнай віктарыны па экранізаваных казках дзіцячых пісьменнікаў і пазнаёміліся з кніжнай выставай “Легендарныя мультфільмы ў кнігах”.