Як на Кніжкіны імяніны...
3 красавіка, у межах Тыдня дзіцячай кнігі, сельская бібліятэка аграгарадка Станцыя Ашмяны сумесна з АкіВ аграгарадка Станцыя Ашмяны запрасілі дзяцей на тэатралізаванае літаратурнае прадстаўленне “Як на Кніжкіны імяніны...”. Дзеці ўважліва слухалі аповяд вядучай аб тым, што кожны вечар, як толькі чытачы і бібліятэкар пакідаюць пакоі бібліятэкі, царства кніг ажывае. Героі розных твораў ходзяць адзін да аднаго ў госці, дзеляцца ўражаннямі аб тых, хто чытае пра іх, а хто проста перагортвае старонкі. Пачуўшы аб тым, што персанажы кніг любяць сустракацца з чытачамі, расказваць ім аб сваіх прыгодах, дзеці захацелі, каб гэтая сустрэча адбылася з імі зараз жа! Сказана – зроблена! Бо для казачнага царства няма нічога немагчымага. І казачныя героі прыйшлі на святочную сустрэчу з дзецьмі. На развітанне вядучая пажадала дзяўчынкам і хлапчукам займальнага чытання і з кніжкай ладзіць і сябраваць.