Аптэка на падаконніку
11 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі адбылося чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання “Журавінка” на тэму “Аптэка на падаконніку”. Мерапрыемства прайшло з мэтай вывучэння лекавых уласцівасцяў пакаёвых раслін і іх уплыву на навакольнае асяроддзе.