Жаночымі сцежкамі гісторыі
6 сакавіка ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Баруны для людзей сталага ўзросту прайшла літаратурна-гістарычная гасцёўня “Жаночымі сцежкамі гісторыі”, прысвечаная Дню жанчын. Аповед ішоў пра Рагнеду, Соф’ю-Дабрадзею, Ефрасінню, Ганну, якая была апошняй князёўнай Кобрынскай, Барбару Радзівіл і іншых жанчын, чые цудоўныя вобразы і вялікія справы дайшлі з глыбіні вякоў да нашых дзён. На прыканцы мерапрыемства настаўнікі школы мастацтваў са сваімі вучнямі павіншавалі жанчын са святам.