Як захаваць здароўе ў сталым узросце
26 лютага бібліятэкар сельскай бібліятэкі аграгарадка Каменны Лог запрасіла чытачоў на гутарку “Як захаваць здароўе ў сталым узросце”. У ходзе гутаркі былі дадзены рэкамендацыі, як неабходна правільна харчавацца, выконваць рэжым дня і не пераядаць. Бібліятэкар распавяла прысутным пра карысць вітамінаў, пра тое, колькі можа пажылы чалавек ўжываць вітамінаў, улічваючы, што ў зімовую пару і вясной арганізм у іх асабліва мае патрэбу. Шырока абмяркоўвалася тэма захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Госці сустрэчы абмяняліся рэцэптамі народнай медыцыны, падзяліліся парадамі з асабістага вопыту.