Любі, шануй, ведай роднае слова
21 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны запрасіла дзяцей мясцовай школы на ўрок беларускай мовы “Любі, шануй, ведай роднае слова”. Падчас урока дзеці даведаліся аб паходжанні беларускай мовы, былі праведзены конкурс і гульні для знаўцаў роднай мовы, чыталі вершы нашага земляка Францішка Багушэвіча. Да мерапрыемства была аформлена выстава, на якой былі прадстаўлены творы беларускіх пісьменнікаў для дзяцей. У заключэнні ўрока прысутныя атрымалі памяткі “Этыкет па-беларуску”.