19 лютага сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны правяла рэтра-вечар “Мы родам з СССР” для людзей сталага ўзросту з аддзялення кругласутачнага прыбывання. Праграма складалася з двух частак: літаратурна-гульнявая і музычная. Для прысутных былі зачытаны вершы паэтаў-аднагодкаў СССР, праведзена віктарына. З дапамогай сучаснай тэхнікі змаглі перанесціся ў час сваёй маладосці і юнацтва. Вечар атрымаўся настальгічным.