Ад зерня – колас, ад слова – мова
11 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Граўжышкі прайшла гадзіна роднай мовы “Ад зерня – колас, ад слова – мова”. Бібліятэкар распавяла прысутным аб роднай мове, яе важнай ролі для народа і краіны, яе гісторыі. Удзельнікі мерапрыемства дакрануліся да крыніц беларускай мовы, пазнаёміліся з вершамі, апавяданнямі, казкамі, беларускіх аўтараў. Успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і прыкметы, жарты і лічылкі. Прынялі удзел у гульні-віктарыне “Ці ведаеш ты сваю родную мову?”. Свята запомнілася ўсім. Кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй – гісторыя народа.