Вайна – не месца для дзяцей
8 лютага ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Кальчуны прайшоў урок мужнасці “Вайна – не месца для дзяцей”, прымеркаваны да Дня юнага героя-антыфашыста. Была арганізавана кніжная падборка літаратуры “Побач з бацькамі”. Услых зачытывалі вершы і вытрымкі з кніг Віктара Кудлачова “Вайна вачамі дзяцей”, зборнікаў беларускіх паэтаў пра Вялікую Айчынную вайну “Нам не трэба вайны!” і “Ніколі не забудзем”. Пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на выставе, па якім быў зроблены агляд. Дзеці праявілі вялікі інтарэс да гэтых кніг. У канцы мерапрыемства паглядзелі відэаролік пра піянераў-герояў.