Зазірнём у сямейны альбом
31 студзеня сельская бібліятэка аграгарадка Жупраны запрасіла людзей сталага ўзросту на вечар-успамін “Зазірнём у сямейны альбом”. Госці даведаліся аб гісторыі з'яўлення фатаграфіі і пра ўзнікненне першых фотаальбомаў. На сустрэчу кожны ўдзельнік прынёс фотаздымкі са свайго сямейнага альбома, на якіх адлюстраваны родныя і сябры, а таксама важныя падзеі з жыцця. Прысутныя зазірнулі ў сямейныя альбомы адзін аднаго. Гэта быў не проста прагляд фатаграфій, а вечар цікаўных апавяданняў, кранальных успамінаў і жыццёвых параўнанняў розных часоў і розных пакаленняў. Кожны з удзельнікаў мерапрыемства распавёў таксама аб сямейных традыцыях, аб сваёй радаслоўнай.