Любай Ашмяншчыне 80 год
3 студзеня ў сельскай бібліятэцы вёскі Гродзі была праведзена інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Любай Ашмяншчыне 80 год”. Бібліятэкар пачала свой аповяд аб тым, што ёсць такое паняцце “Малая Радзіма”. З гэтым імем чалавек непарыўна звязаны ўсё сваё жыццё, дзе нарадзіўся і вырас. Гэта вобласць, раён, сяло, вуліца, дом – маленькі кавалачак нашай краіны. Затым разам з дзецьмі здзейснілі невялікую экскурсію па нашаму краю. Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення нашага раёна, аб ганаровых жыхарах, аб прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемствах, культуры і адукацыі. У заключэнне мерапрыемства быў праведзены агляд кніжнай выставы “Зямля мая родная – Ашмянскі край”.