29 снежня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Мудрасць +” “Калядныя павер’і”, прысвечаныя святу Раства Хрыстова і Новаму году. Вядучыя разам з прысутнымі ўзгадалі пра свята Каляды. Каляды – гэта свята, якое прыходзіць у кожны дом і дорыць цяпло, дабрыню. Прысутныя падзяліліся сваімі ўспамінамі з дзяцінства, распавялі аб тым, як яны варажылі ў маладосці. Вядучыя прапанавалі таксама ўспомніць некаторыя варожкі, загадкі і прыказкі пра Новы год і зіму. Усім спадабаўся конкурс скарагаворак. Усе з задавальненнем паслухалі новы верш Тэрэсы Адашкевіч “Нараджэнне Хрыста.” Далей мерапрыемства працягнулася за кубачкам гарбаты і навагоднімі пачастункамі, каляднымі песнямі, пажаданнямі здароўя і міру.