СНІД – хвароба невідзімка
3 снежня ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Каменны Лог была аформлена выстава-перасцярога “СНІД – хвароба невідзімка” для навучэнцаў ДУА “Цузенішскі УПК яслі-сад – сярэдняя школа”. Падчас дыялогу ішла размова пра гісторыю ўзнікнення СНІДа, пра яго сімптомы, шляхі перадачы віруса, пра эпідэміялагічную сітуацыю ў рэспубліцы, вобласці, раёне. Падлеткі пазнаёміліся з кнігамі і перыядычнымі выданнямі, якія асвятляюць гэту праблему, паглядзелі відэаматэрыялы, адказалі на пытанні, прынялі ўдзел у абмеркаванні распаўсюджаных міфаў і легенд пра СНІД.