Бязлітасны дыягназ – СНІД
30 лістапада ў сельскую бібліятэку аграгадка Кальчуны былі запрошаны навучэнцы старэйшых класаў, студэнты і рабочая моладзь на гадзіну душэўнай размовы “Бязлітасны дыягназ – СНІД”, прысвечаную Міжнароднаму дню барацьбы са СНІДам. Некалькі дзён дзейнічала кніжная выстава “СНІД – пагроза самому існаванню чалавецтва”, па якой быў зроблены кароткі агляд. У гутарцы з моладдзю вялася размова аб прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Удзельнікі адказвалі на пытанні анкеты правільна, тым самым паказаўшы свае веды. Вялі бурнае абмеркаванне і выказвалі сваё меркаванне. У фае была аформлена фотавыстава “Скрадзеная СНІДам спадчына: вядомыя і загінуўшыя”.