Не прожигай свою жизнь
28 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Кальчуны сумесна з работнікамі аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кальчуны была праведзена інфармацыйная гадзіна ў рамках абласной акцыі «Не прожигай свою жизнь». Была аформлена тэматычная выстава літаратуры “Каб жыццё не ператварылася ў дым”, па якой быў зроблены кароткі агляд гэтых інфармацыйных матэрыялаў. Гасцямі мерапрыемства былі: начальнік Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Горбач Андрэй Канстанцінавіч, майстар вытворчага ўчастка ПА “Смаргоньгаз” Абашкін Дзяніс Леанідавіч і фельчар Кальчунскага ФАПа Булкевіч Ала Іванаўна. Госці мерапрыемства вялі размову аб прафілактыцы пажарнай бяспекі і як выйсці з сітуацыі, калі здарыцца бяда. Былі прадэманстраваны відэаролікі “Што мы ведаем аб бяспецы?” і “Як зберагчы сябе ад пажару?”.