У гарадской бібліятэцы №1 г.Ашмяны 2 сакавіка прайшоў дзень інфармацыі “Чалавек. Прырода. Экалогія”. Для наведвальнікаў бібліятэкі была падрыхтавана выстава аўтарскіх работ “Прырода вачыма душы”, на якой былі прадстаўлены малюнкі і фотаздымкі чытачоў гарадской бібліятэкі №1 з выявамі беларускіх краявідаў.
На гульню-віктарыну “Жывая прырода” былі запрошаны вучні 4 класа гімназіі №1. Юныя чытачы далі станоўчыя адказы на ўсе пытанні, паказалі добрую эрыдуцыю і экалагічныя веды. У госці ў бібліятэку ў гэты дзень завіталі хітрая ліса і зусім не страшны воўк, які вельмі хацеў навучыцца чытаць і дзеці далі яму карысныя парады, расказалі лясным жыхарам правілы карыстання кнігай.